?

Log in

Снж 2010   01 02 03 04 05 06 07 08 09 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
bcb

Ляпис Трубецкой - Belarus Freedom

Posted on 2010.12.22 at 23:02
 

 

Laudare

«Пачатак малітвы»

Posted on 2010.06.03 at 19:44
Месцазнаходжаньне: Польшча, Кракаў

 «Пачатак малітвы» - казанне
 

Варта час ад часу ўвайсці на гару. Варта ўвайсці на гару, ды не самаму, але з кім-небудзь, напрыклад са сваім найлепшым сябрам - я раю. Шчыра кажучы, і мімавольна, ніхто і ніколі не быў і не будзе сам, таму што Бог заўсёды з кожным чалавекам. Заўсёды! Нават тады, калі чалавек не заўсёды з Ім. Ён прысутны, ды Яму бліжэй да чалавека, чым чалавеку да сябе самога, таму што Бог - гэта найлепшы Сябрук чалавека, ды чалавечы Сябрук. Гэта значыць, што Ён вельмі людскі ў адносінах да чалавека - больш людскі чым чалавек да сябе самога. Хаціце - верце, хаціце – не...

Ведаеце дэфініцыю "сябра"? Сябра - гэта той, хто ведае мелодыю твайго сэрца, і можа праспяваць яе тады, калі ты забудзеш словы. І яшчэ адна думка – калісьці Філосаф сказаў, што сяброўства, гэта адна душа ў двух целах, і што твой сябра мае такую магчымасць прадказваць тваю будучыню. Думаю, што Бог больш за сябра, таму што Ён унутры кожнага чалавека. Ён душой чалавечай душы, як кажуць містыкі, і Ён найлепш ведае мелодыю сэрца кожнага чалавека, таксама ведае тваю сэрца, тваю будучыню, ведае ўсё... і можа праспяваць усё тады, калі ты забудзеш... - напрыклад словы.

Вельмі прыемна сесці так на зялёнай траве і пагаворыць з сябрам. Калі чытаю Евангелле паводле святога Яна, ды асабліва сённяшняе словы, мне цюкнула ў галаву: гаворка тут не пра хлеб, якім людзі насыціліся, але пра слова, якое выходзіць з вуснаў Божых, слова бласлаўлення, якое стварае ўвогуле ўсё (таксама хлеб які патрэбны да жыцця). Тут найважнейшае ёсць слова нашага Сябра - lógos, што стварае diálogos, a значыць камунікацыю i еднасць; слова якое стварае сувязь, ды сяброўства. Езус увайшоў на гару са сваімі сябрамі (а ў Евангеллю напісана - вучнямі) і сеў там з імі на зялёнай траве і звычайна гаварыў так, як звычайна часта гаворыцца ў сяброўскай кампаніі. У Евангеллю напісана - вучнямі, таму што Езус хацеў Апосталаў чагосьці навучыць. Навучыць, як стаць сапраўдным сябрам Бога.

Вельмі цікава што хаця было там мноства людзей, Езус гаварыў толькі з Апосталамі. Чаму? Таму што Ягоныя вучні разумелі Яго, а прынамсі паводле сваіх магчымасцяў стараліся зразумець, не як вялікага настаўніка і караля, але як сябра - вялікага сябра. Натоўп іначай: калі насыціліся, хацелі зрабіць Езуса каралём, каб заўсёды іх карміў. Ім на вачах стаяў толькі хлеб і таму не ўбачылі праўдзівага твару Езуса, і таму не маглі Яго зразумець. А можа не хацелі? Я не ведаю. Дык можа проста чагосьці жахаліся.

Езус сам ведаў, што збіраўся рабіць, але пытаецца сваіх сяброў - як справы? Пытанне заўсёды пачынае гаворку. Філіп адказвае пытаннем, а Андрэй (што на грэцкай мове, значыць мужчына) іранізуе, калі кажа аб хлопцу, які мае менш чым дзвесце дынараў, пра якое гаварыў Філіп. Гэтак ж гаворыцца з сябрам: шчыра, крыху іранічна, ды без жаху, што калі скажаш штосьці не так, тады будзеш адкінуты, як ад трона ўсёмагутнага і капрызнага караля.

Езус не хацеў быць нічыім каралём. Яму ўпадабалася стаць нашым сябрукам. Вельмі прыемна сесці так на зялёнай траве і пагаворыць са сваім Сябрам.Слухай Яго, калі гавораць да цябе. Адказвай, калі пачуеш пытанне, як-небудзь: пытаннем, іранічна, але адказвай. І не палохайся – гаворыш са сваім найлепшым Сябрам. І нават калі не хопіць слоў, памятай – Ён добра ведае мелодыю твайго сэрца, і можа праспяваць яе тады, калі ты забудзеш словы. Вось пачатак малітвы – гаворкі з Богам, які ёсць нашым Сябрам. Хаціце – верце, хаціце – не...

 

Мц 4, 4b; Ян 6, 1–15Collapse )

 


bcb
Posted on 2010.05.28 at 21:08
Месцазнаходжаньне: Польшча, Кракаў

Я думаю, што не хачу такога Неба ў якім не хопіць хаця б аднаго з маіх сяброў ці сямейкі.


Herba

Падснежнік

Posted on 2010.03.21 at 11:15
Месцазнаходжаньне: Польшча, Кракаў

Канец зімы... Чорны, спечаны сакавіковым сонцам снег, растапіўся як масла на патэльні. Цёпла... Цяпер падснежнік з'яўляецца свабодным. Яму ўжо ня трэба змагацца за свабоду...



shalom

Отец Иоахим Бадени

Posted on 2010.03.12 at 22:38
Месцазнаходжаньне: Польшча, Кракаў

О. Иоахим (Казимир) Бадени: известный аристократ, мудрый человек с прекрасным чувством юмора, один из создателей знаменитого краковского душепастырства студентов "Бечка". Отцу Бадени было 97 лет...



Laudare

Памёр містык, але ня містыка

Posted on 2010.03.11 at 05:06
Месцазнаходжаньне: Польшча, Кракаў

Нешта заканчваецца, нешта распачынаецца.
І вось надышоў вечар заручын з Хрыстусам.
Сёння ў кляштары памёр айцец Яахім Бадэні.
Памёр містык, але ня містыка.
Яна будзе доўжыцца
.




Бэнэдыкт XVI нагадаў аб асобе і справах св. Дамініка і заахвоціў святароў цаніць духоўную каштоўнасць адукацыі.

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 3 лютага 2010 г. у Апостальскай Сталіцы, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI указаў на неабходнасць верных абвяшчальнікаў Евангелля ў сучасным свеце. Таксама Папа перасцярог духавенства перад небяспекай кар’ерызму, заклікаўшы да клопату аб павышэнні інтэлектуальнага ўзроўню і глыбейшага сузірання Аб’яўленай Праўды. Катэхеза была прысвечана постаці святога Дамініка, заснавальніка Ордэна братоў Прапаведнікаў (дамініканаў)

Святы Дамінік нарадзіўся каля 1170 г. у Калеруэзе (Іспанія). Быў абраны катэдральным канонікам капітулы ў сваёй роднай дыяцэзіі ў Осме. Як адзначыў Папа, хоць гэтая пасада магла стаць для святога прычынай для гонару, ён не трактаваў яе як матыў да асабістага прэстыжу або як пачатак пэўнай кар’еры ў Касцёле, бачачы ў ёй выключна служэнне, якое належыць несці з пакорай. У гэтым кантэксце Пантыфік заклікаў святароў не клапаціцца аб уладзе, прэстыжы і пашане для сябе, заўважыўшы адначасова, што нават у свеце часта здараюцца сітуацыі, калі тыя, каму даручана адказнасць за грамадства, дбаюць толькі аб уласнай карысці. «У жыцці святых любоў да Бога і бліжняга, шуканне Божай хвалы і збаўлення душы заўсёды крочаць разам», — дадаў Бэнэдыкт XVI.

Па словах Папы, св. Дамінік нагадвае вернікам, што ў сэрцы касцёла заўсёды павінен палаць агонь місіянерства, клопат аб тым, каб несці людзям Евангелле або здзяйсняць новую евангелізацыю. Пантыфік падкрэсліў, што ва ўсе часы людзі маюць права пазнаць і палюбіць Хрыста, выказаўшы адначасова радасць з нагоды таго, што сёння ў Касцёле не бракуе святароў і свецкіх вернікаў, якія ахвотна прысвячаюць сваё жыццё найвышэйшаму ідэалу абвяшчэння і сведчання Добрай навіны.

Як працягваў Папа, падчас сваіх падарожжаў па Паўночнай Еўропе св. Дамінік убачыў перад сабою дзве галоўныя праблемы, што стаялі ў той час перад Касцёлам: існаванне на поўначы кантынента народаў, яшчэ не знаёмых з Евангеллем, і аслабленне рэлігійнага жыцця на поўдні Францыі, дзе атрымалі распаўсюджванне некаторыя ерэтычныя рухі. Вырашэнне гэтых дзвюх задач стала апостальскай справай святога.


Святы займаўся прапаведніцтвам сярод альбігойцаў — групы ерэтыкоў, якая вызнавала дуалістычную канцэпцыю рэчаіснасці, выступаючы за аднолькавую дзейнасць у свеце сілаў дабра і зла, адмаўляючы сужэнствы, уцелаўленне Хрыста, сакрамэнты і ўваскрашэнне цела. Святы Дамінік выконваў сваю місію з энтузіязмам, рэалізуючы яе праз прыклад свайго ўбогага і суровага жыцця, якому альбігойцы надавалі вялікае значэнне, крытыкуючы стыль жыцця тагачаснага духавенства, а таксама праз абвяшчэнне Евангелля і публічныя дыскусіі. Разам з тым Папа заахвоціў да ўсведамлення культурнага вымярэння веры, «каб хараство хрысціянскай праўды магло быць лепш зразумета і вера магла сапраўды карміць, узмацняць і нават бараніць».

Звяртаючыся да тэмы Года святарства, Пантыфік заклікаў святароў і семінарыстаў належным чынам ацэньваць духоўную каштоўнасць адукацыі. Як дадаў Святы Айцец, якасць святарскага служэння залежыць ад таго, наколькі глыбока душпастыры падыходзяць да вывучэння абвешчаных праўдаў. У гэтым кантэксце Папа ўказаў на прыклад св. Дамініка, які прагнуў, каб яго духоўныя сыны атрымалі належную тэалагічную падрыхтоўку і накіроўваў іх на вучобу ў тагачасныя універсітэты.

Як адзначыў Бэнэдыкт XVI, канстытуцыя Ордэна братоў Прапаведнікаў надае вучобе вялікае значэнне. Святы Дамінік жадаў, каб яго браты «аддаваліся гэтаму цалкам, старанна і пабожна», вучачыся ў апірышчы на Святое Пісанне і ўважліва ставячыся да пытанняў, якія задае розум. Папа таксама падкрэсліў, што развіццё культуры ўскладвае на тых, хто нясе служэнне Божага слова, абавязак грунтоўнай падрыхтоўкі.

спасылка на Catholic.By
 

 
увесь тэкст катэхезы Бэнэдыкта XVI - на жаль тут толькі на польскай мовеCollapse )

bcb

Малітва - Дазволь мне

Posted on 2010.02.25 at 23:18
Месцазнаходжаньне: Польшча, Кракаў


Малітва - Дазволь мне

Дазволь мне спрабаваць яшчэ раз
Вылечыць няпэўнасць маёю, вылечыць мне
За пыхлівасць ды хлусні, за дрэнныя звычкі
За ўсё што ў сувязі з гэтым
За непрыстойнасці вялікія ды малыя
За маёю няверу - адпусці мне
Ну адпусці мне, ну, ну, ну....
Госпадзе мой, Госпадзе
Хачу крыху часу, бо час, бо час лечыць раны
Я хацеў бы, хацеў бы пабачыць што
Што дзеецца ў маіх снах
Што дзеецца
Ды не, ды не хачу плакаць, Госпадзе мой
Ператвары мяне ў камень
Каб я з каменя быў
Ды дазволь мне, дазволь мне
Спрабаваць яшчэ раз, яшчэ раз
Хачу крыху часу, бо час, бо час лечыць раны
Я хацеў бы, хацеў бы пабачыць што
Што дзеецца, што дзеецца ў маіх снах
Ды не, ды не хачу плакаць, Госпадзе мой
Ператвары мяне ў камень
Каб я з каменя быў
Ды дазволь мне, дазволь мне спрабаваць яшчэ раз
Яшчэ раз...


filar

2010

Posted on 2009.12.31 at 15:37
Месцазнаходжаньне: Польшча, Кракаў

Нешта заканчваецца, нешта распачынаецца...

З надыходзячым Новым Годам!




giacinte

осторожнее...

Posted on 2009.12.01 at 16:18
Месцазнаходжаньне: Польшча, Кракаў

Спрашивает девушка духовника "как молиться, чтобы самого лучшего жениха Бог послал?".

Батюшка ей - смотри , осторожнее, монашество вымолишь...

спасылка на жж:
 
ihtisss



Папярэднія 10